Сяргей Скрабец рыхтуецца балатавацца ў прэзідэнты



Выбары ў мясцовыя саветы я выкарыстоўваю як пляцоўку для падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў”, – кажа палітык.

Сяргей Скрабец балатуецца ў дэпутаты Менгарсавета, але адзначае, што вынік свайго ўдзелу ў гэтай кампаніі яго мала хвалюе.

Сяргей Скрабец: Немагчыма правесці паўнацэнную кампанію, бо выбарчыя фонды зусім малыя, ёсць абмежаванні па фінансах. А без грошай як арганізаваць нармальную агітацыю? Таму, натуральна, уся гэтая кампанія знаходзіцца ў нейкім вяла цякучым працэсе, які ідзе сам па сабе. Ды і які сэнс наогул праводзіць нейкую агітацыю, калі ведаеш, што кандыдат па тваёй акрузе ўжо вызначаны? Я, напрыклад, хацеў бы памыліцца, але загадзя ведаю, каго абяруць на маёй акрузе – дзеючага дэпутата Менгарсавета. Дык навошта мне шукаць грошы, каб працаваць на перамогу праўладнага кандыдата? Да таго ж, нашых прадстаўнікоў не ўключылі ва ўчастковыя камісіі, а таму пракантраляваць падлік галасоў будзе проста немагчыма.

РР: Які тады сэнс вашага ўдзелу ў выбарах?

Сяргей Скрабец: На наступных прэзідэнцкіх выбарах я збіраюся выставіць сваю кандыдатуру, таму цяперашняя кампанія – гэта як падрыхтоўчая пляцоўка. Трэба праверыць сваю каманду, адпрацаваць некаторыя моманты. А траціць грошы на вецер зараз – такой мэты няма.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя