Сяргей Скулавец: Яны хочуць загнаць усіх журналістаў у падполле



Вобшукі і прад’яўленне абвінавачванняў па крымінальных і палітычна-матываваных артыкулах ніякім чынам не павысяць давер да дзяржаўных медыя.

Наадварот – з’явіцца яшчэ больш блогераў, тэлеграм-каналаў і проста папулярных асобаў, пасты якіх будуць чытаць у сацыяльных сетках з альтэрнатыўным пунктам гледжання на беларускую рэчаіснасць, – у гэтым перакананы журналіст Сяргей Скулавец:

„Яны хочуць загнаць усіх журналістаў у падполле. Яны імкнуцца зрабіць так, каб на Берасцейшыне не было ўвогуле ніякай інфармацыі, каб яна нідзе не з’яўлялася, нікім не прадукавалася, нікім не выраблялася. Мы глядзім на тое, што адбываецца з журналістамі сярод зарэгістраваных медыа, газетаў, інтэрнэт-сайтаў. І „Першы рэгіён”, і медыя Палесся, якія з’яўляюцца буйнымі сайтамі з вялікай аўдыторыяй. Журналісту „Першага рэгіёну” далі рэальны турэмны тэрмін за абразу Лукашэнкі”.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Як адзначыў Сяргей Скулавец, у ўладаў усё роўна не атрымаецца знішчыць медыя-поле як на Берасцейшчыне, так і ў іншых рэгіёнах. Людзі патрабуюць аб’ектыўнай і незалежнай інфармацыі, якую не могуць прадставіць дзяржаўныя СМІ.

Беларускае Радыё Рацыя