Сяргей Таміленка: Мы салідарныя з беларускімі калегамі
У грузінскім Тбілісі і армянскай Гюмры адбываецца міжнародная канферэнцыя „Медыя дыялог”, на якой прысутнічаюць прадстаўнікі: Беларусі, Грузіі, Арменіі, Нямеччыны і Украіны.
Кажа кіраўнік „Нацыянальнага саюзу журналістаў Украіны” Сяргей Таміленка:
– З першых дзён пратэстаў, калі мы пачалі атрымліваць інфармацыю пра тое, што правы нашых калег-журналістаў Беларусі брутальна парушаюцца, што адбываюцца рэпрэсіі, мы з першых дзён асудзілі гэтыя рэпрэсіі. Сачылі за сітуацыяй з калегамі, перадусім аб’яднанымі ў „Беларускай асацыяцыі журналістаў”, а таксама ў межах „Еўрапейскай федэрацыі журналістаў” з іншымі калегамі. Таксама абгаворвалі розныя варыянты магчымай падтрымкі.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
На думку Сяргея Таміленкі, зараз падтрымка беларускіх калег недастатковая:
– Саміх журналістаў у грамадскіх арганізацыях, рухах, суполках відавочна не дастаткова. Неабходныя нейкія саюзнікі на ўзроўні ўрадаў еўрапейскіх краін, штатаў, асобных фондаў, бо гэта пытанне выжывання нашых калег.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Праект прафінансаваны нямецкім урадам, у яго межах адбываюцца сустрэчы ў дзвюх краінах. Ён сабраў журналістаў з 5-ці краін, а яго дзейнасць разлічана на некалькі гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя
