Сяргей Усцінаў: У смерці Рамана Бандарэнкі вінаватая дзяржава
12 лістапада, споўнілася тры гады з дня гібелі Рамана Бандарэнкі. Дзень яго смерці абвешчаны Днём салідарнасці з Беларуссю.
Пра Рамана Банадарэнку і вядомыя факты пра ягонае забойства распавядае праваабаронца, сябраў праўлення „Прававой ініцыятывы” Сяргей Усцінаў:
– Дзяржава вінаватая ў смерці гэтага чалавека. Акрамя гэтага яго затрымлівалі прадстаўнікі сілавых структур, ён знаходзіўся ў аддзяленні, то бок непасрэдна ў РАУСе. З аддзялення яго прывезлі ў шпіталь, таму гэта стопрацэнтная віна рэжыму. Рэжым увесь час падрабляе доказы. Сілавікі, прапагандысты і чыноўнікі, яны ўдзельнічаюць у гэтых злачынствах і сітуацыя толькі пагаршаецца.
Адпаведна 12-га лістапада ў скверы Вольнай Беларусі пад сценамі Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку пройдзе акцыя памяці забітага ў гэты дзень тры гады таму Рамана Бандарэнкі і іншых ахвяраў рэжыму Лукашэнкі. Пачатак а 17-й. Арганізатары просяць прынесці знічы і кветкі.
Беларускае Радыё Рацыя