Сяргей Вакуленка: Дык ці была фальсіфікацыя?
Зварот у Берасцейскі гарадскі Савет дэпутатаў накіраваў праваабаронца, прадстаўнік руха „За свабоду’’ Сяргей Вакуленка. Падставаю стала заява былога кіраўніка Берасцейскай вобласці Канстанціна Сумара ў 2010 годзе аб тым, што выбары былі сфальсіфікаваныя.
„Нам удалося знайсці фрагмент таго запісу, які быў таксама прыкладзены да звароту для таго, каб яго паслухалі органы, якія фармуюць выбарчыя камісіі,” – распавёў Сяргей Вакуленка.
– Я так разумею, што мой зварот быў накіраваны толькі ў Берасцейскі аблвыканкам. Старшыня Берасцейскага абласнога савета, я так разумею, не праінфармаваў працоўную групу. Таму што з абласнога савета таксама былі ў гэтай групе. І такім чынам схавалі інфармацыю для прыняцца добрага, разумнага рашэння і недапушчэння дыскрэдытацыі органа выканаўчай улады – савета дэпутатаў.
Як адзначыў Сяргей Вакуленка, у цэлым мэта такога ліста – гэта забеспячэння празрыстасці выбараў. „У сябраў камісіі дастаткова ведаў у галіне закону, для таго, каб прымаць тыя, ці іншыя рашэнні,” – падагульніў ён.
Беларускае Радыё Рацыя