Сяргей Вакуленка спыніў галадоўку ў сувязі з судом



11-дзённая галадоўка былога работніка беларуска-нямецкага прадпрыемства „Дэльфа-Буг” Сяргея Вакуленкі засталася па-за ўвагай наймальніка, хаця ён быў папярэджаны.

Галадоўку да моманту звальнення заўважыў толькі начальніка цэха, кажа Сяргей Вакуленка:

– Разумела і бачыла цудоўна, што я насмрэч не прымаю ежу, не п’ю ваду. „Вы скажыце толькі праўду, больш мне нічога не трэба, ці дрэнны я работнік?” Маўчыць. „Ці хачу я працаваць і ці магу я працаваць?” Маўчыць. Я пасля задаю такое апошняе пытанне: „Што, цяжка сказаць праўду?”. У адказ я пачуў: „Так”.

Паводле Вакуленкі, за час галадоўкі ён страціў 10 кілаграм, сухую галадоўку спыніў праз 4 дні, калі прыйшлося выклікаць хуткую. Далей ён пачаў піць ваду. Пачувае сябе адносна нармальна. 5-га жніўня па яго іску пачынаецца разгляд справы ў судзе, таму ён спыняе галадоўку.

Вакуленка просіць суд прызнаць факт дыскрымінацыі ў сферы адносін на прадпрыемстве „Дэльфа-Буг”, на якім ён без заўвагаў прапрацаваў 6 гадоў і цяпер беспадстаўна звольнены:

– У адносінах да мяне заўваг не было, а вось у мяне да наймальніка былі. Я хацеў павысіць свае прафесійныя якасці, працаваць нароўні, як і іншыя, але быў пазбаўлены такой магчымасці. Наймальнік адмовіў мне ў павышэнні кваліфікацыі і падпрацоўцы нароўні з маімі калегі.

Паводле Сяргея Вакуленка, калі ў некаторых заробак быў ад 900 рублёў да 1.200, то ў яго 540-450. І гэта толькі таму, што ён змагаўся з тымі недахопамі, якія мелі месца нам прадпрыемстве.

Кіраўнік прадпрыемства таксама не дараваў Вакуленка скаргу на жонку, якая працуе майстрам і грэбліва абыходзіцца з рабочымі, карыстаючыся нецэнзурнай лаянкай.

Беларускае Радыё Рацыя