Сяргей Верамеенка: 3 ліпеня для мяне – не свята
Гарадзенскі грамадскі актывіст, уладальнік крамы “Адметнасць” Сяргей Верамеенка не лічыць 3 ліпеня святам.
Кажа Сяргей Верамеенка:
– Я думаю, што Дзень Незалежнасці варта адзначаць, напрыклад, 27 ліпеня, ці 25 сакавіка – гэта сапраўдныя нашыя беларускія даты. 3 ліпеня – штучна выдуманая дата, якая адзначаецца невядома з якой нагоды. І калі гэта прывязана да вызвалення Менску, то можна сказаць, што Гародня, Гарадзеншчына, Берасцейшчына, уся Заходняя Беларусь была яшчэ пад нямецкай акупацыяй.
У Гародні свята 3 ліпеня як і па ўсёй Беларусі адзначаецца на дзяржаўным узроўні, аднак афіцыйна Дзень вызвалення гораду яшчэ некалькі год таму адзначалі 17 ліпеня, калі ў 1944 годзе ад немцаў была вызвалена правабярэжная частка гораду.
Беларускае Радыё Рацыя
