Сяргей Верамеенка: Атрымалі лісты ад палітзняволеных
Грамадскі актывіст, уладальнік крамы “Адметнасць” Сяргей Верамеенка атрымаў лісты адразу ад трох палітзняволеных, суды над якімі адбываюцца ў Гародні цягам апошняга тыдня. Лісты прыйшлі на адрас крамы.
Кажа Сяргей Верамеенка:
– Днямі мы атрымалі лісты ад Фурманава, Разнічэнкі і Кнігі, ад нашых сённяшніх суседзяў, так бы мовіць, хлопцаў, якія знаходзяцца ад нас вельмі блізка і ў той жа час так далёка. Яны пішуць, што агулам на ўмовы асабліва не скардзяцца, хаця, канешне, зразумела, што турма – гэта не курорт. Умовы ў камерах сярэднія, харчаванне добрае.
Па словах Сяргея Верамеенкі, хлопцы пішуць у лістах, што чакаюць перамогі і спадзяюцца, што яна будзе хутка:
– Стаўленне да іх таксама добрае. Пішуць, што трымаюцца. Усе выказваюць сваю надзею на тое, што ў рэшце ўсё хутка закончыцца. Нам таксама хацелася б, каб і для нас, і для іх усё гэта скончылася б добра. Будзем глядзець, будзем чакаць, будзем перапісвацца, будзем набліжаць.
Нагадем, што суд над адным з гарадзенцаў – палітвязнем Змітром Фурманавым распачаўся 18 студзеня 2021 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Гародні. Фурманава вінавацяць у нібыта парушэнні артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. Яго затрымалі ў Гародні ў групе іншых асоб разам з Сяргеем Ціханоўскім пасля правакацыі, здзейсненай 29 траўня, калі Зміцер збіраў подпісы за Сяргея Ціханоўскага.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча