Сяргей Верамеенка: Нашых назіральнікаў “выкідваюць” з участкаў
Каардынатар кампаніі “Права выбару” па Гарадзеншчыне Сяргей Верамеенка канстатуе, што сёлетняя выбарчая кампанія больш жорсткая за папярэднюю – бо назіральнікаў проста „выкідваюць” з участкаў:
– Масавае выдаленне назіральнікаў з участкаў. Будзем называць гэта выдаленнем, бо калі для назіральніка выпісваюць нейкі незразумелы графік, зразумела, што гэта пярэчыць Выбарчаму кодэксу. Назіральнікаў не проста не пускаюць, іх выдаляюць. Часам фізічна выдаляюць, з дапамогай міліцыі, прадстаўнікоў адміністрацыі, як гэта было на 67-м участку. Там выдалілі назіральніка – вахцёр яго выганяў і міліцыянт, і на дапамогу прыехаў старшыня Кастрычніцкай адміністрацыі Бялінскі.
Па словах Сяргея Верамеенкі, кампанія “Права выбару” падчас падліку галасоў выступае за тое, каб падлік быў адкрыты і галосны:
– Нагадваю, што мы з разу ў раз патрабуем, каб усе бюлетэні былі адкрытымі. Каб яны падчас падліку галасоў паказваліся і агучваўся змест гэтага бюлетэня – за якога кандыдата там стаіць знак. Толькі такім чынам выбары могуць адбывацца адкрыта і галосна.
Па словах Сяргея Верамеенкі, на ўчастках Гародні акрэдытавана больш за паўсотні назіральнікаў ад кампаніі “Права выбару”, аднак большаць з іх вымушана назіраць за дзьвярыма выбарчых участкаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня