Сяргей Верамеенка: Што рабіла міліцыя падчас так званага “маніторынгу”?



Гарадзенскі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Сяргей Верамеенка атрымаў адказ з МНС пра той маніторынг, на які 18 снежня 2020 году завітаў цэлы шэраг правяраючых.

Самым дзіўным, на думку Сяргея Верамеенкі, падчас візіту у яго краму  “Адметнасць” была роля міліцыянтаў:

– Гэтыя так званыя „пакупнікі” насамрэч знаходзіліся ў памяшканні і ўвесь час перашкаджалі, парушалі санітарную дыстанцыю. Больш за тое, адзін з так званых „пакупнікоў”, капітан міліцыі Паўлоўскі нават правакаваў наведнікаў, якія ў гэты час знаходзіліся ў нашай краме.

Па словах Сяргея Верамеенкі, ён пакідае за сабой права звяртацца па любой праверцы ў СМІ:

– Я пакідаю за сабой права інфармаваць грамадства праз прэсу пра тое, як гэтыя службовыя асобы праводзяць так званыя праверкі і маніторынгі для таго, каб людзі ведалі сваіх “герояў”. Каб грамадства ведала, хто прыходзіць па прозвішчах. Таксама буду папярэджваць пажарны надзор пра немажлівасць наступным разам выкарыстання іншых сілавых структур, каторыя прыходзяць і паводзяць сябе як нявызначаныя асобы  – ці яны пакупнікі, ці яшчэ хто.

Па выніках так званага „маніторынга”  прадстаўнікі МНС даслалі Сяргею Верамеенку рэкамендацыі, па якіх у краме “Адметнасць” знойдзены парушэнні, звязаныя з адсутнасцю інструкцыі №28 . Адсутнасць  гэтай самай інструкцый стала адной з прычынаў закрыцця берасцейскай крамы “Князь Вітаўт”.

 Беларускае Радыё Рацыя, Гародня