Сяргей Законнікаў: Мы можам вярнуцца да сталінізму



Паэт Сяргей Законнікаў пра пагрозу для Беларусі ўзурпацыі ўлады ў Расеі: «Дзяржава, калі ёй трэба, прасунецца да Берасця. І гэта будзе таталітарная дзяржава сталінскага тыпу, або Гітлер».

– Назіраючы за тым, што адбываецца, трэба памятаць – сталінізм можа існаваць і з айфонамі, і з усялякімі наварочанымі тэхналогіямі, камп’ютарамі. Таму што сталінізм – гэта не тэхнічная рэч, гэта ў галовах. Вярнуцца да сталінізму мы можам, абсалютна. Зараз мы бачым як ідзе гэта ўзурпацыя ўлады і гэты сталінізм. Дзяржава, калі ёй трэба, прасунецца да Берасця. І гэта будзе таталітарная дзяржава сталінскага тыпу, або Гітлер.

Сяргей Законнікаў – паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч, сябра Цэнтральнай рады партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск