Сяргей Гардзіевіч: З’явіліся яшчэ два пацярпелыя міліцыянты



У судзе Іванаўскага раёна разглядаецца крымінальная справа карэспандэнта інфармацыйнага сайта “Першы рэгіён” Сяргея Гардзіевіча.

Па распаўсюджаных у сённяшняй Беларусі артыкулах: абраза кіраўніка краіны, абраза і паклёт на двух міліцыянтаў Драгічынскага РАУС у чаце вайбера “Рэальны Драгічын”, – кажа Сяргей Гардзіевіч.

– З моманту затрымання, а затрымлівалі мяне з нагоды абразы кіраўніка краіны, з’явіліся ў справе яшчэ два артыкулы: паклёт і абраза спрацоўнікаў міліцыі. З’явіліся два пацярпелыя: падпалкоўнік Драгічінскага РАУС Ківель Віталь. Пацярпеў ён на 2 тысячы рублёў. І супрацоўнік АБЭП маёр Чарнышкоў, таксама пацярпеў на 2 тысячы рублёў.

Паводле сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Сержука Русецкага, рэжым Лукашэнкі ўсталяваў уседазволенасць сілавікам пры поўнай адсутнасці абароны шараговага грамадзяніна. Пра гэта сведчыць брудная і хлуслівая інфармацыя ў чатах сілавікоў „Жоўтыя злівы” і” Мясарубка” супраць найбольш актыўных грамадзян. Іх бруд беспакараны, не гаворачы пра забойствы і калечанні мірных грамадзян.

Цалкам матэрыял: 

Беларускае Радыё Рацыя