Сяргея Гоўшу дапыталі ў справе прафсаюза РЭП



Дачыненне да фінансаў прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці праваабаронцы Сяргея Гоўшы цікавіла следчага Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэту Беларусі, старэйшага лейтэнанта Ігара Саланевіча.

Пытанні на допыце Саланевіч счытваў з кампутара на чыстай беларускай мове, кажа Сяргей Гоўша:

– Пытанні тычыліся, ці сапраўды я ўдзельнік прафсаюза. Так, я яго падтрымліваю. Удзелу ў ім асаблівага ніякага не прымаю, але лічу, што ён павінен быць, і я бачу, што яны дапамагаюць працоўным. Яшчэ пытанні былі, ці я знаёмы з фінансавымі справамі прафсаюза. На ўсе гэтыя пытанні мой адказ – не. Я адмовіўся падпісваць паперу, што не буду разгалошваць гэтую справу.

Паводле Сяргея Гоўшы, перад размовай са следчым ён паведаміў, што падтрымлівае заяву кіраўніцтва прафсаюза аб незаконнасці гэтай справы і палітычных матывах пераследу.

Беларускае Радыё Рацыя