Сяргей Вакуленка: Спадзяюся, справядлівасць пераможа
Другое судовае паседжанне па іску былога рабочага прадпрыемства «Дэльфа-Буг» Сяргея Вакуленкі прайшло ў судзе Маскоўскага раёна Берасця.
Паседжанне было непрацяглым. Па прычыне пашырэння Сяргеем Вакуленкам сваіх першапачатковых патрабаванняў. Да ўстанаўлення факта дыскрымінацыі ў сферы працоўных адносін ён дабавіў просьбу ўзнаўлення яго на працы, кажа Сяргей Вакуленка:
– Ёсць такая магчымасць аднаўлення на працы. І трэба гэтым правам скарыстацца. Я думаю, што будзе вырашана гэтае пытанне. Я спадзяюся, што справядлівасць пераможа.
Калега Сяргея Вакуленкі Уладзімір Бярозка лічыць яго працаголікам:
– Працаголік – я думаю, гэтым усё сказана. Разумее справядлівасць, а справядлівасць ніхто не любіць.
Сяргей Вакуленка за тыдзень да звальнення аб’явіў сухую галадоўку. Гэтым адчайным крокам ён вырашыў выказаць сваю нязгоду з незаконным, на яго думку, звальненнем.
Па словах Вакуленкі, яго звольнілі за прынцыповую пазіцыю па абароне сваіх працоўных правоў і правоў іншых рабочых.
Суд працягнецца 19 жніўня а 10 гадзіне.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя