Сярод 13-ці памілаваных палітвязняў ёсць і трое з Берасцейшчыны
Пра гэта паведамілі прадстаўнікі пазбаўленага рэгістрацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, пасля з’яўлення інфармацыі ў СМІ і медыя пра дадзенае вызваленне.
Напачатку берасцейскаму праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну было вядома імя толькі аднаго вязня:
– 13 чалавек на 100. Сапраўды, адзін з іх з Берасця – гэта Віктар Каліноўскі. Адзінае, што можам сказаць, што калі ён пакінуў гэтую установу, то там знайшлі лісты, якія былі дасланыя да яго. І якія ён не атрымаў. Іх проста ў сметніцу выкінулі. То бок, гэта сведчыць пра тое, што тое, што лісты не даходзяць да палітвязняў, гэта праўда.
Пазней, паводле Уладзіміра Вялічкіна, стала вядома яшчэ пра двух памілаваных вязняў: Яўгена Пашалюка і Яўгена Каральчука. У саміх СМІ і медыя, якія пісалі пра памілаванне, ні імёнаў, ні месцаў жыхарства вязняў не называлася.
Беларускае Радыё Рацыя