Сярод загінулых у Парыжы ёсць грамадзяне Бельгіі, Румыніі, Швецыі і Партугаліі
Як заявіў у суботу, 14 лістапада, кіраўнік МЗС Бельгіі Дыдзье Рэйндэрс, мінімум два бельгійцы загінулі, паведамляе Deutsche Welle.
Адзначаецца, што, паводле дадзеных МЗС Швецыі, у ліку ахвяраў таксама адзін швед, яшчэ адзін паранены. Аднак МЗС Швецыі адзначае, што гэта непацверджаная інфармацыя.
У ліку загінулых ёсць таксама адзін грамадзянін Партугаліі, паведамілі ўлады гэтай краіны.
Міністэрства замежных спраў Румыніі заявіла аб гібелі двух сваіх грамадзян.
Брытанскі прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран паказаў, што ахвярамі «бесчалавечных нападаў» у Парыжы маглі стаць некалькі падданых Вялікабрытаніі. Дакладнай інфармацыі аб гэтым пакуль няма.
