Сярод затрыманых 22 лістапада — выкладчыца БДУІР



Сярод затрыманых 22 лістапада – старшая выкладчыца кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі БДУІР Юлія Пашкоўская. Паводле тэлеграм-канала @peaceful_bsuir, яе затрымалі не падчас маршу раёнаў, а побач з домам, калі гуляла з сабакам і зрабіла амапаўцам заўвагу, што дзеці баяцца адны хадзіць па вуліцы, пакуль па двары бегаюць «касманаўты».

Агулам праваабаронцам «Вясны» цяпер вядомыя прозвішчы 379 затрыманых учора ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя