Сяржук Русецкі: міліцыя не выканала належна свае абавязкі



Бярозаўская міліцыя не зменшыла суму за ахову пікета, хаця заяўнікі пікета лічаць, што неналежным чынам выканала свае абавязкі. У вуснай і пісьмовай форме аб гэтым арганізатары пікету паведамілі кіраўніцтву Бярозаўскага РАУС. Супрацоўнікі лічаць, што ахова парадку праведзена належным чынам, – кажа адзін з арганізатараў пікету Сяржук Русецкі.

– У нашых умовах, калі ў судзе нешта цяжка даказаць і выйграць, то несур’ёна было б з боку міліцыі проста так раптам узяць і знізіць кошт. Часткова, відаць, і можна пагадзіцца, што перад правядзеннем пікета трэба наладзіць інструктаж. А ў нашай дамове інструктаж нідзе не прапісаны. І чаму мы павінны плаціць за інструктаж. Была дамова і яе трэба выконваць.

Па словах Сяржука Русецкага, паводле іх разліку, сума паслуг аказана не на чатыры з лішкам мільёны, а каля двух.

Бярозаўская міліцыя на 10 пікетоўшчыкаў выдзеліла 10 супрацоўнікаў, сярод якіх 5 – “старэйшага” звання і 5 – “сярэдняга”. Рашэнне будзе абскарджана ў вышэйшых інстанцыях і пры неабходнасці ў судзе.

Беларускае Радыё Рацыя