Сяржук Русецкі: У новай заяўцы на пікет улічылі ўсе заўвагі



Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты ў чарговы раз падалі заяву на пікет 25 жніўня ў Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт. Менавіта ў гэты дзень Дэкларацыя пра суверэнітэт БССР набыла статус канстытуцыйнага закону. Акрамя гэтага праваабаронцы хочуць выказаць пратэст супраць размяшчэння расейскіх ваенных базаў і салідарнасць з палітычнымі зняволенымі. Гэтым разам усё зроблена згодна рашэнню райвыканкама, кажа праваабаронца Сяржук Русецкі:

– Паколькі нам не далі дазвол на правядзенне пікета 27 ліпеня, які ў свой час быў днём незалежнасць Рэспублікі Беларусь, мы, паспрабаваўшы выправіць тыя памылкі, якія былі той раз, тое, што мы не адразу падалі з заявай дамовы з бальніцай, ЖКХ і РАУСа, спрабуем гэтым раза падаць гэтыя заявы, каб гэты аргумент у гарвыканкама выбіць з рук, і няхай яны аргументуюць нечым іншым, або даюць дазвол на правядзенне пікета.

Амаль год бярозаўскі райвыканкам прадстаўляе розныя прычыны, каб не дазволіць праводзіць праваабаронцам пікеты. І амаль год праваабаронцы змагаюцца ў прававым полі, каб дамагчыся выканання сваіх канстытуцыйных правоў.

Беларускае Радыё Рацыя