Сяржук Русецкі: Вымушаны заключыць дамову з міліцыяй



Бярозаўскія заяўнікі пікету на 7 кастрычніка вымушаны былі заключыць дамову з міліцыяй. Хаця ні закону, ні нейкай пастановы на заключэнне дамоў з фізічнымі асобамі міліцыя не мае.

„Тым не менш трое грамадзян – арганізатараў пікету – павінны заплаціць за ахову парадку чатырма міліцыянтамі немалую суму,” – кажа адзін з заяўнікаў пікету Сяржук Русецкі:

– У адрозненні ад нашых сяброў з Берасця, якім за абслугоўвання пікету міліцыяй грошы плаціць не трэба, нам налічана сума 1 млн. 280 тысяч старымі грашыма, або 128 рублёй новымі. Трэба ўсё ж такі нам працягнуць перапіску з абласной управай унутраных спраў, бо як гэта можа быць у адной вобласці – у Берасці не трэба плаціць за абслугоўванне міліцыяй пікету, а ў Бярозе –трэба.

Паводле арганізатараў пікету, для аховы прапарадку на пікеце з удзелам да 8 чалавек 4 супрацоўнікі міліцыі ім зусім не патрэбы.

Пікет “За годную працу” ў Бярозе адбудзецца на стадыёне Паўночнага гарадка з 18 да 19 гадзін.

Беларускае Радыё Рацыя