Сястра Рамана Бандарэнкі пракаментавала прыпыненне расследавання справы аб гібелі брата



Сястра Рамана Бандарэнкі пракаментавала прыпыненне расследавання справы аб гібелі брата.

«Мы ўсё ж такі спадзяваліся, што гэта фэйк, – цытуе Вольгу @nashaniva. – З намі ніхто не звязваўся, з лютага ніякіх кантактаў з Генпракуратурай або іншымі органамі не  было. Маці Ромы адпраўляла запыты з просьбай прадаставіць дадзеныя экспертыз, праверыць злітыя аўдыёзапісы, дзе гучаць галасы, „падобныя на Баскава і Эйсмант”, але ў адказ атрымлівала адмовы. І сёння раніцай убачылі афіцыйную заяву. Маці сядзіць, плача. Шок і абурэнне, не разумею, што рабілася за гэтыя месяцы».

Па словах Вольгі, калі завялі справу, дапытвалі людзей, у якіх пыталіся, ці не пахла ад Рамана алкаголем, ці выпіваў ён у прынцыпе, і ці вёў сябе агрэсіўна калі-небудзь.

Сястра Бандарэнкі ўсё адно спадзяецца, што тых, хто вінаваты ў гібелі яе брата, пакараюць.

Беларускае Радыё Рацыя