Сясцёр у Менску за ўдзел у акцыі пратэсту 2020 года асудзілі да «хіміі»
У судзе Заводскага раёна Менска вынесены прысуд палітзняволеным сёстрам Яне і Таццяне Барысовіч. Дзяўчат абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт 342 КК).

Яна — студэнтка біялагічнага факультэта МДУ, Таццяна навучаецца ў музычным каледжы. Вядома, што іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў адной з акцый пратэсту, якія адбываліся ў Менску пасля выбараў 2020 года.
Суддзя Алег Каляда прысудзіў Таццяне 3 гады «хіміі», Яне — 2,5 года «хіміі», паведамляюць праваабаронцы.
