Алесь Мех быў выкліканы ў камісію па справе непаўнагадовых



Алесь Мех быў выкліканы ў камісію па справе непаўнагадовых пры Кобрынскім райвыканкаме, нягледзячы на адсутнасць яго 17-гадовага сына Антона, які навучаецца за мяжой.

На камісіі павінна было вырашацца пытанне па тым пратаколе, які склалі міліцыянты ў Свіслачы падчас ушанавання памяці паплечнікаў Кастуся Каліноўскага, дзе прысутнічалі бацька і сын Мехі. Мех адразу запатрабаваў, каб сябры камісіі гаварылі з ім на беларускай мове. Чым выклікаў незадаволенасць, кажа Алесь Мех:

– Старшыня сённяшняга паседжання Аляксандр Кананчук сказаў, што не можа думаць па-беларуску і размаўляць. Я звярнуўся да прадстаўніка пракуратуры, каб яна ўважліва перагледзела матэрыялы справы і прыцягнула да адказнасці міліцыянтаў, якія давалі сведчанні.Па-другое, калі гэтыя міліцыянты не будуць прыцягнутыя да адказнасці, каб яны былі выкліканыя на паседжанне камісіі ў якасці сведкаў.

Паводле Алеся Меха, камісія вырашыла без Антона справу не разглядаць. А самога Антона шукаць з дапамогай міліцыі

* * *

17-гадовага Антона Меха – сына грамадскага актывіста Алеся Меха з Кобрына – выклікалі як сведку ў Кобрынскі РАУС. Позву прынёс супрацоўнік міліцыі да Мехаў дадому і сказаў Антону, што гэта – за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу ў Свіслачы.

DSC_0300

Антон разам з бацькам ездзіў на гістарычнае месца ўшанавання паўстанцаў Каліноўскага.

Сам Алесь Мех да гэтага часу пасля адмовы прыйсці ў міліцыю па званку позвы не мае, кажа Алесь Мех:

– Сітуацыя непрыемная – аказваецца ціск на майго непаўнагадовага сына. Рэжым аказвае ціск на ўсіх, хто нешта робіць альбо праўляе грамадзянскую пазіцыю. Ідзе наступ на грамадзянскіх актывістаў, гэта звязана з тым, што ў наступным годзе павінны адбыцца псеўдавыбары.

Паводле Алеся Меха, сігналы ўдушэння дэмакратычнай супольнасці ідуць не толькі з Менску, але і з Масквы, аналізуючы сітуацыю ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя