Сына святара з Гародні асудзілі на тры з паловай гады калоніі за распальванне варожасці
У Гарадзенскім абласным судзе 8 снежня завяршыўся разгляд крымінальнай справы Андрэя Аўсіевіча.
Дагэтуль яго вінавацілі у абразе прадстаўніка ўлады. Пасля працяглага перапынку ў працэсе Аўсіевічу высунулі новае абвінавачванне — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці , паведамляюць праваабаронцы.
Суддзя вынес прысуд: 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
