Сынкавіцкая царква на ўязным знаку



Каля вёскі Сынкавічы Зэльвенскага раёна на трасе Слонім – Ваўкавыск –Беласток адкрылі ўязны знак. Ён бачны здалёк, таму з’яўляецца своеасаблівым указальнікам для турыстаў. На ўязным знаку адлюстраваны фасад Сынкавіцкай царквы-крэпасці.

Мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што такі ўязны знак яшчэ больш павялічыць колькасць турыстаў да аднаго з самых ранніх гатычных праваслаўных храмаў Беларусі.

Уязны знак каля Сынкавічаў з’явіўся дзякуючы зэльвенскаму прадпрыемству меліяратыўных сістэм і фермерскай гаспадарцы “Верас”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён

Фота аўтара