Сынковіцкую царкву абрабавалі злодзеі з Расеі
Знакамітую Сынковіцкую царкву абрабавалі злодзеі з Расеі.
Пра гэта нашаму карэспандэнту сказаў настаяцель Сынковіцкай царквы айцец Арсень Ананка. Па яго словах, міліцыі ўжо вядомы адзін рабаўнік. Гэта раней судзімы Аляксей Валодзін, 1969 года нараджэння, з Варонежа. Вядомы і аўтамабіль на якім рабаўнікі прыязджалі ў Сынковічы. Міліцыя шукае расейскіх рабаўнікоў.
Нагадаем, што ўночы, 4 траўня, невядомыя асобы ў масках абрабавалі старажытны 600-гадовы храм Беларусі – Сынковіцкую царкву Зэльвенскага раёна.
Злодзеі спілавалі жалезныя краты на вокнах і залезлі ў храм. Яны з вядомай іконы “Усецарыца” скралі залатыя і срэбныя ўпрыгожванні і зніклі ў невядомым накірунку.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён