Сёлета Менск наведала толькі 70 тыс. замежнікаў



За 11 месяцаў 2015 па прыватных і службовых справах Менск наведалі больш за 70 тысяч замежнікаў, паведамляе агенцтва „Менск -Навіны”. Гэта ў 11 разоў менш, чым прыехала за 9 месяцаў у сталіцу ваюючай Украіны.

ratusha_vas_tutby_phsl_10092011_img_6267

Лічбу ў 70 тысяч наведаўшых Менск 17 снежня агучыў намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксандр Татура. Дарэчы, у 2014 годзе сталіцу Беларусі наведала 76,2 тысячы арганізаваных турыстаў.

Па дадзеных кіравання турызму Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі, сталіцу Украіны за 9 месяцаў 2015 наведала каля 824 тысяч замежных турыстаў, што на 17%, або 140 тысяч больш, чым за аналагічны перыяд 2014-га.

Адзначым, што па афіцыйных дадзеных у Менску пражывае каля 1 мільёна 940 тысяч чалавек, у Кіеве – каля 2,9 мільёна.

tut.by