Сёлета на 30% павялічылася колькасць ахвяр вады
Штодня на вадаёмах краіны гіне чацвёра дарослых чалавек і адное дзіця, – такую сумную статыстыку за ліпень агучылі ў Таварыстве выратавання людзей на вадзе. У параўнанні з мінулым годам, сёлета на 30% павялічылася колькасць ахвяраў вады.
“Дарослыя гінуць напатпітку, а дзеці – з-за адсутнасці нагляду”, – канстатуе інструктар Таварыства Аляксей Нагорны:
– У любым выпадку, на вадзе неабходна выконваць элементарныя правілы бяспекі. Асноўнае – быць цвярозымі, сачыць за дзецьмі, не дазваляць дзецям гуляць ля вады без нагляду дарослых. У нас гінуць дзеці.
Усяго за сёлетні купальны сезон, адлік якога пачаўся з першага траўня, ў краіне патанула 267 чалавек з якіх 26 дзяцей.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Святаслаў Зоркі