Сёлета з’явіцца ўзор ID-карты грамадзяніна Беларусі



Сёлета з’явіцца ўзор ID-карты грамадзяніна Беларусі, а выдаваць яе пачнуць з 1 студзеня 2019. Пра гэта паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Любы грамадзянін зможа памяняць унутраны пашпарт на ID-карту. Плануецца, што ID-карта будзе каштаваць адну базавую велічыню і стане унутраным дакументам. У ёй будзе лічбавы подпіс, і гэта значна пашырыць магчымасці ўладальніка. Напрыклад, праз яе можна будзе праводзіць плацяжы. За мяжу беларусы будуць выязджаць па біяметрычным пашпарце. У ім будзе электронны чып з персанальнымі дадзенымі ўладальніка дакумента — фота, электронны лічбавы подпіс, адбіткі пальцаў. Каштаваць такі пашпарт будзе 30 еўра.

Гэты пашпарт дазволіць беларусам хутчэй праходзіць кантроль на мяжы. Акрамя таго, біяметрычны дакумент неабходны для спрашчэння візавага рэжыму з краінамі Шэнгена — гэта адна з умоў Еўразвязу.