„БАЖынкі” прайшлі на Глыбоччыне (абноўлена)



„Капай глыбей” – культурніцка-спартовы фэст пад такім дэвізам зладзіла грамадскае аб’яднанне „Беларуская асацыяцыя журналістаў”. У гэтым годзе ён праходзіў на Глыбоччыне, удзел у ім прынялі сорак сябраў арганізацыі з усёй Беларусі. На фэсце журналісты не толькі адпачывалі, але і выконвалі прафесійныя заданні – пісалі тэксты пра Глыбокае для беларускай версіі Вікіпедыі.

[Not a valid template]

Па словах кіраўніка ГА „БАЖ” Андрэя Бастунца, гэта ўжо сёмы па ліку карпаратыўны фэст, ён праводзіцца ў тых месцах, дзе ёсць актыўныя суполкі арганізацыі.

– „БАЖынкі” – гэта традыцыйны спартова-культурніцкі, прафесійны фэст незалежных журналістаў. У самой назве ёсць алюзія да “Дажынак”, і мы таксама спрабуем рабіць гэтыя фэсты ў розных мясцінах, там дзе сябры БАЖ гатовыя ўзяць іх арганізацыю на сябе.

Удзельнікі фэсту пазнаёміліся таксама з гісторыяй Глыбокага, наведалі асноўныя помнікі архітэктуры, пасмакавалі стравы з вішні. А ўвечары паслухалі канцэрт Змітра Вайцюшкевіча і патанчылі старажытныя танцы разам з фольк-гуртом з Лепеля.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя