Сёмае „судзілішча” над Вольгай Чайчыц і аператарам „Белсата”



У судзе Цэнтральнага раёна Менску адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы журналісткі незалежнага тэлеканала „Белсат” Вольгі Чайчыц ды аператара Сяржука Кавалёва.

Падставай стала іх праца фрылансерамі без афіцыйнай акрэдытацыі – у час прамога эфіра „Белсата” на акцыі „Марш абураных беларусаў” 21 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы. Справу па праславутым артыкуле 22-9 вёў суддзя Касцян. Сяржук Кавалёў на суд вырашыў не з’яўляцца. Для Вольгі Чайчыц гэта ўжо сёмае, паводле яе, „судзілішча”.

Паводле рашэння суддзі Касцяна, Вольга Чайчыц ды Сяржук Кавалёў атрымалі штрафы ў памеры 35 базавых велічынь. Разам з юрыстамі БАЖа яны рыхтуюць абскарджанне прысудаў у Канстытуцыйны суд.

Вольга Чайчыц

Больш падрабязна – у далучаным гукавым файле:

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск