Сёння – 30 гадоў абвяшчэння незалежнасці Беларусі



Сёння беларускай незалежнасці споўнілася 30 гадоў. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет прагаласаваў за наданне статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятай 27 ліпеня 1990 года. У выніку былі ўнесеныя змены ў Канстытуцыю 1978 года, прыняты пастановы пра забеспячэнне палітычнай і эканамічнай самастойнасці, прыпыненні дзейнасці камуністычнай партыі.

25 жніўня 1991 года з’яўляецца датай фактычнага абвяшчэння незалежнасці краіны. Пазней у верасні таго ж года БССР была перайменаваная ў Рэспубліку Беларусь. Герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі.

У снежні былі падпісаны Белавежскія пагадненні, якія спынілі існаванне Савецкага Саюза.

Беларускае Радыё Рацыя