Сёння – дзень нараджэння палітвязняў Якубука і Красоўскага
Сёння, 25 верасня, свой дзень нараджэння адзначаюць адразу два палітвязні на Берасцейшчыне – гэта Аляксей Якубук і Сяргей Красоўскі. Праваабарончая супольнасць заклікае не забываць пра такія нагоды і абавязкова дасылаць паштоўкі.
Аляксей Якубук сёння святкуе сваё 30-годдзе. Яму прысуджана паўтары гады „хіміі”. Зараз ён знаходзіцца ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу №46 у Магілёўскай вобласці. Судзілі за карагодную справу ў Берасці.
Сяргей Красоўскі прысуджаны да двух гадоў калоніі. Падстава – справа „пудзілаў-рэек”. Знаходзіцца ў выпраўленчай калоніі №2 у Бабруйску. Не выключана, што ўсе сведчанні следству даваў пад ціскам.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя