Сёння – дзень памяці пра Ларысу Геніюш



Традыцыйна ў дзень народзінаў выбітнай беларускай паэткі і змагаркі грамадскасць збіраецца ў Зэльве. Тут паэтка правяла многія гады свайго жыцця, і тут пахаваная на мясцовых могілках. Шлях ад царквы, да дома Ларысы Геніюш і на могілкі сёння пройдуць шматлікія беларусы з розных куткоў краіны. Сярод іх – старшыня Рады гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

– У Беларусі ёсць шэраг знакавых асобаў – Кастусь Каліноўскі, Ларыса Геніюш. І кожны год грамадства, палітычныя актывісты з Гародні і ўсёй Беларусі прыязджаюць сюды, у Зэльву, на яе радзіму, там дзе яна пахаваная. Лічым за гонар наведаць мясціны, дзе яна жыла, царкву, у якую яна хадзіла, якую яна фактычна захавала, месца, дзе яна пахаваная са сваім мужам.

Ларыса Антонаўна Геніюш, у дзявоцтве Міклашэвіч, нарадзілася 9-га жніўня 1910 года ў маёнтку Жлобаўцы, цяпер гэта Ваўкавыскі раён. Памерла ў Зэльве 7-га красавіка 1983 года. Беларуская паэтка, празаік, грамадская дзяячка, вязень сталінскіх лагероў, не рэабілітаваная да гэтага часу.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя