Сёння назавуць лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі праваабарончай супольнасці
10-га снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый назавуць імёны найлепшых сярод сваіх калегаў, а таксама найлепшага адваката і найлепшага журналіста, які асвятляе праблемы правоў чалавека. Прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Сёлетняя цырымонія будзе ўжо шостай па ліку.
У папярэднія гады ў журналісцкай намінацыі праваабаронцы адзначалі Сямёна Печанко, Алега Груздзіловіча, Уладзіміра Грыдзіна, Юлію Дарашкевіч, Андрэя Пачобута, а таксама перадачу “Маю права” тэлеканала “Белсат”.
Сёлетнія пераможцы будуць названыя ў кнігарні “ЛогвінаЎ” а 13-ай гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя
