Сёння пачнецца суд над Ціханоўскім, Статкевічам, Лосікам і інш.



Сёння, 24 чэрвеня, Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме пачне разглядаць крымінальную справу палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Уладзіміра Цыгановіча, Дзмітрыя Папова і Арцёма Сакава. “У мэтах арганізацыі бяспекі ўдзельнікаў працэсу і абароны таямніцы, якая ахоўваецца законам” слуханні будуць праходзіць у гомельскага следчым ізалятары № 3. Адвакаты падсудных знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, следства ацаніла шкоду ад дзеянняў Ціханоўскага і “набліжаных да яго асоб” больш як у 3,5 млн рублёў. На маёмасць і грашовыя сродкі абвінавачаных накладзены арышт, у тым ліку — на больш як 900 тысяч даляраў, нібыта знойдзеных у Ціханоўскага за канапай падчас вобшуку, калі ён сам ужо знаходзіўся за кратамі.

Беларускае Радыё Рацыя