У Менску выйшла больш за 20 калон дэманстрантаў



Па дадзеных пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра „Вясна, па стане на 16.50 вядома як мінімум пра 130 затрыманых па ўсёй краіне, у тым ліку ў Менску, Бараўлянах, Лясным, Дзяржынску, Жодзіне, Магілёве, Віцебску, Гродна, Маладзечна.

***

У Менску ды іншых гарадах Беларусі міліцыя разганяла калоны і затрымлівала пратэстоўцаў, якія ў сваіх мікрараёнах выйшлі на маршы супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту.

Станам на 17.40 Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў прозвішчы больш за 170 затрыманых у Менску ды іншых мясцовасцях. У сацсетках дзеляцца відэа стрэлаў і распылення газу супраць пратэстоўцаў у Менску і па-за Менскам, у прыватнасці, у Бараўлянах. У Менску сілавікі выкарыстоўвалі газ на Партызанскім праспекце. 

 Сярод затрыманых лекар-неўроляг Руслан Бадамшын, якога схапілі ва Уруччы каля 13:30, паведамляе ТГ-канал «Белыя халаты. News». Затрыманы таксама сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады эканаміст Дзмітрый Крук. У Менску выйшла больш за 20 калон дэманстрантаў. Людзі выйшлі таксама ў іншых гарадах краіны.

Так выглядаў марш у Брэсце. Людзі ў калоне скандавалі: «Жыве Беларусь!»

На вуліцу Якубоўскага прыехала калона бусаў на жоўтых нумарах. Сілавікі прыехалі і пахапалі людзей, у тым ліку з прымяненнем сілы, загрузілі ў мікрааўтобусы і раз’ехаліся. Пакінутыя групы невядомых прачэсваюць двары.

Доўгая калона людзей каля Нацыянальнай бібліятэкі.

На Русіянава ўжо каля гадзіны разганяюць людзей. Прыехала некалькі машын ДАІ, чатыры бусік і машына з калючым дротам. Усяго было каля 60 сілавікоў, бегалі за людзьмі па дварах. Да гэтага часу не з’язджаюць.

Момант сустрэчы двух калон у адным з раёнаў Менска.

Фота: @motolkohelp

Берасце. Калона пратэстуючых скандуе: «Я выходжу!»

Так выглядала сустрэча пратэстуючых з сілавікамі ў Малінаўцы.

У Бараўлянах людзі працягваюць збірацца ў невялікія калоны і ланцугі.

У ГЦ «Green» не пускаюць людзей. «Выпускаюць, але назад ўвайсці нельга», – піша  відавочца.

Доўгая калона пратэстуючых ідзе па вул. Любімава.

Ланцуг на Дзяржынскага.

ДАІ перакрыла вуліцу Кунцаўшчына ад Матусевіча ў напрамку Прытыцкага.

У Дамброўцы людзі зноў сабраліся ў калону пасля разгону.

***

Сто трынаццаты дзень пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. У Менску і шэрагу іншых гарадоў сёння людзі зноў выходзяць на вуліцы для ўдзелу ў чарговай нядзельнай акцыі прыхільнікаў перамен — Маршы суседзяў. Гэта ўжо шаснаццаты марш пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Прыхільнікі перамен працягваюць патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі і правядзення новых сумленных выбараў, вызвалення палітвязняў, а таксама адказнасці за збіванне і катаванне мірных дэманстрантаў. Другую нядзелю запар акцыя праходзіць у новым фармаце — людзі збіраюцца ў групы і калоны ў дварах, раёнах і мікрараёнах. Каб разгрупаваць сілавікоў і паменшыць колькасць затрыманняў, удзельнікі пратэстаў арганізуюць лакальныя шэсці.

Каля поўдня ў Менску людзі выйшлі на вуліцы і сфармавалі калоны ў шэрагу раёнаў: Паўднёвы Захад, Сухарава, Малінаўка. Групы пратэстоўцаў таксама сабраліся каля станцыі метро „Пушкінская” (на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага), у раёне бальніцы хуткай дапамогі, паблізу жылога комплексу „Маяк Менска”, на праспекце Дзяржынскага, на вуліцы Маякоўскага, у дварах жылых дамоў.

Таксама на маршы ў жылых раёнах выйшлі жыхары Бараўлянаў, Дзяржынска, Фаніпаля, Наваполацка, Ліды, Ракава, Заслаўя і іншых гарадоў.

У 11.05 у Менску былі зачыненыя шэсць станцый метро. На ўваход і выхад зачыненыя станцыі першай лініі метро „Плошча Перамогі”, „Кастрычніцкая”, „Плошча Якуба Коласа”, „Няміга”, „Купалаўская”. Цягнікі на гэтых станцыях ідуць без прыпынку. Таксама на ўваход і выхад быў зачынены вестыбюль станцыі „Плошча Леніна” з боку плошчы Незалежнасці.

Праз гадзіну станцыя „Плошча Якуба Коласа” была адчыненая для пасажыраў.

Адначасова з закрыццём станцый метро ў Менску адключылі мабільны інтэрнэт.

Каля 9 раніцы ў Менск з боку мікрараёна Уручча ўехала калона спецтэхнікі.

Спецыяльная і ваенная тэхніка ў Менску сканцэнтраваная ў цэнтры (паблізу плошчаў Перамогі і Незалежнасці), а таксама на праспекце Пераможцаў (у раёне стэлы „Менск — горад-герой”, на плошчы Дзяржсцяга і каля Палаца Незалежнасці).

 Беларускае  Радыё Рацыя

***

Жорсткае затрыманне каля Маскоўскага рынка

Сілавікі ходзяць і адлоўліваюць людзей па дварах у розных раёнах горада, у тым ліку ва Уруччы і на Каменнай горцы.

Стрэлы і газ супраць пратэстоўцаў у Бараўлянах трапілі на відэа:

Разгон пратэстуючых ў Дамброўцы.

Сілавікі пераследавалі людзей у дварах на вуліцы Варанянскага ў Менску.

Партызанскі праспект. Паведамляюць, што там сілавікі выкарыстоўвалі газ.

У Сухарава пратэстоўцы выйшлі на праезную частку. Людзі скандавалі: «Жыве Беларусь!».

Лагойскі тракт. 13.10. Людзі пачынаюць рух калонай. Адразу ж прыехалі сілавікі. Людзі разгрупаваць. Сілавікі з’ехалі. Людзі зноў пачалі фармаваць калону.

Вялікую калону заўважылі ў Новай Баравой.

Калоны людзей аб’ядналіся ва Уруччы.

***

Людзі выйшлі ў многіх раёнах. Ужо сфармавана каля 20 калон.

У Лошыцы каля «Гіпа» сілавікі затрымлівалі людзей. На відэа можна заўважыць, як аднаго з затрыманых б’юць дубінкай.

Калона збіраецца на вуліцы Філімонава і рухаецца ў бок сядзібы Ваньковічаў.

Мінск, Сляпянка.

Раманаўская слабада. Людзі выйшлі на дарогу.

Даўгая калона ў мікрараёне Паўднёвы Захад.

У ЖК «Маяк Менска» таксама ідзе  калона людзей.

Людзі ідуць калонай па вуліцы Адоеўскага.

Вось такая калона сабралася ў Малінаўцы. Людзі скандуюць: «Далучайся!»

ЖК «Магістр».

Людзі сабраліся ў Жодзіна.

У Сухарава відавочцы заўважылі такую калону людзей. Яны ідуць без якой-небудзь сімволікі.

***

29 лістапада ў Беларусі праходзіць Марш раёнаў (яго яшчэ называюць Маршам суседзяў).  Фармат акцыі — шмат акцый у розных месцах.

У Мінску, як і звычайна падчас правядзення пратэставых маршаў, адключаны мабільны інтэрнэт.

Метрапалітэн абвясціў пра закрыццё станцый метро ў цэнтры горада з 11:05. Закрытыя на ўваход і выхад пасажыраў „Плошча Перамогі”, „Кастрычніцкая” і „Плошча Якуба Коласа” на першай лініі, а таксама „Купалаўская” і „Няміга” на другой. На ўваход і выхад зачынены выхад са станцыі метро „Плошча Леніна” ў бок Плошчы Незалежнасці. Цягнікі на гэтай станцыі спыняюцца.

Плошча Дзяржаўнага сцяга, Палац Незалежнасці знаходзяцца пад аховай людзей у вайсковай форме. У тым жа раёне сканцэнтравана вайсковая тэхніка. На Стэле традыцыйна выстаўлена ачапленне, але сілавікоў, якія ахоўваюць Стэлу, не так шмат. У цэнтры Менску, насупраць КДБ, помнік Дзяржынскаму таксама ахоўваюць людзі ў зялёнай форме.

Беларускае Радыё Рацыя  

У Заслаўі людзі выйшлі на марш. Яны скандуюць: „Жыве Беларусь!» і «Далучайся!»

Калона людзей у Бараўлянах.

Жыхары мікрараёна Брылевічы выйшлі на марш.

***

У розных раёнах Менска назіраецца вялікая колькасць аўтазакаў і аўтобусаў сілавікоў.  

Калона ваеннай тэхнікі едзе каля ТРЦ Dana Mall ў Менску:

А вось як калона спецтэхнікі ехала раніцай з Уручча ў бок цэнтра:

Аўтобусы з сілавікамі ля цырка.

Вадамёт і іншая спецтэхніка на плошчы Якуба Коласа ў Менску:

На паркоўцы каля  царквы Усіх святых быў заўважаны аўтазак.

Ланцужок аўтазакаў ў Серабранцы.

На ДС «Паўднёвы Захад» ужо стаяць аўтазакі.

Таніраваныя мікрааўтобусы на Каменнай горцы.

Некалькі станцый метро ўжо зачыненыя. Вось афіцыйнае паведамленне:

«2020/11/29 ў 11.05, у мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў на ўваход і выхад зачыненыя станцыі метро Плошча Перамогі, Кастрычніцкая, Плошча Якуба Коласа, Купалаўская, Няміга. Цягніка ідуць без прыпынку на дадзеных станцыях.

На ўваход і выхад зачынены вестыбюль 2 станцыі Плошча Леніна (уваход з боку Плошчы Незалежнасці), цягнікі на дадзенай станцыі спыняюцца».

У Менску традыцыйна для нядзель заўважылі і  праблемы з мабільным інтэрнэтам.

***

Такая расцяжка з’явілася з раніцы ў мінскай Грушаўцы. пасля яе знялі:

tut.by

***

Сёння, 12-00, проста ў вашым двары, Марш суседзяў. Такі анонс чарговай пратэставай акцыі распаўсюджваецца ў тэлеграм-каналах.

29 лістапада прапануецца ўжыць тактыку «ад двароў», паспяхова рэалізаваную ў мінулую нядзелю. Плюсы новай тактыкі тады апраўдаліся: не перашкодзіць закрыццё метро і спыненне іншага грамадскага транспарту, далучыцца змогуць усе, у тым ліку суседзі, якія адзін аднаго ведаюць, пры жаданні можна прайсці толькі частку маршруту, мясцовыя жыхары зарыентуюцца ў сваіх раёнах лепей за сілавікоў.  

Як заўважыў палітоляа Валер Карбалевіч, такі фармат стварае больш цяжкасцяў для амапаўцаў. Ім трэба ўвесь час перамяшчацца, шукаць месца збору людзей, якія хутка мяняюць дыслакацыю. І ў выніку гэтага затрыманых аказалася менш, чым звычайна.

Беларускае  Радыё Рацыя