Міжнародная танцавальная акцыя супраць гвалту над жанчынамі (абноўлена)



14 лютага ў падтрымку Вольгі Гарбуновай і іншых палітвязняў, ва Украіне, Літве, Польшчы, Нямеччыне і іншых краінах свету прайшоў флэшмоб «#RiseForOlga».

Палітзняволеная Вольга Гарбунова, абаронца правоў і інтарэсаў жанчын, былая кіраўніца шэлтэру «Радзіслава», у турме з 9 лістапада 2021 году.

У 2016 годзе Вольга стала ініцыятаркай флэшмобу One Billion Rising (Мільярд паўстанцаў) у Менску. Дзякуючы ёй Беларусь тады далучылася да сусветнай танцавальнай кампаніі, якая стартавала ў 2012 годзе і праходзіць у 190 краінах.

Фота: t.me/femgroupbelarus

* * *

Мерапрыемства пад назвай „One Billion Rising” аб’яданае ўдзельнікаў з розных куткоў свету: ад Украіны і Польшчы да ЗША і Вялікабрытаніі. Далучыцца да падзеі можа любы жадаючы.

„Сёлета акцыя будзе прысвечаная Вользе Гарбуновай”, – зазначае арганізатар кіеўскай імпрэзы, кіраўнік „Беларускага Хабу” Караліна Цярэнцьева:

– Яна была каардынатарам цэнтру супраць дамашняга гвалту над жанчынамі. Паколькі многія арганізацыі пачалі ліквідоўваць, таксама былі намаганні, каб з іх звольнілі нязгодных людзей. Паколькі яны адмовіліся гэта рабіць, яе абвінавацілі ў тым, што яна арганізатарка і пасадзілі. Каб прыцягнуць увагу і падтрымаць Вольгу, мы прысвячаем флэшмоб ёй.

Удзельнікі акцыі таксама плануюць запісаць з мерапрыемства відэа, якое затым аб’яднаюць у агульны ролік з усіх краін свету.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя