Сёння судзяць актывіста Максіма Вінярскага
Суд над Максімам Вінярскім пройдзе ў Менску. Працэс над актывістам кампаніі «Еўрапейская Беларусь» пройдзе ў судзе Савецкага раёна, аднак дакладны час суда невядомы, таму актывісты плануюць дзяжурыць у судзе ад раніцы. Як прыгадвае агенцтва БелаПАН, Вінярскага затрымалі 29-га жніўня на вуліцы Багдановіча па шляху ва ўрочышча Курапаты, дзе праходзіла штомесячная талака. Паводле папярэдніх звестак, актывіста могуць звінаваціць у хуліганстве.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота e-crimea.info
