У каталікоў, грэка-каталікоў і пратэстантаў Пальмовая (Вербная) нядзеля



Сёння, 28 сакавіка, у каталікоў, грэка-каталікоў і пратэстантаў Пальмовая (Вербная) нядзеля.

Яна з’яўляецца апошняй нядзеляй перад Вялікаднем і пачынае найбольш важны перыяд літургічнага года – Вялікі тыдзень. Пальмовая нядзеля была ўстаноўленая ў памяць аб прыбыцці Хрыста ў Іерусалім, дзе яго віталі, як караля і вызваліцеля каляровымі кветкамі, травамі і галінкамі пальмы. У памяць аб тых падзеях сёння святары блаславяць велікодныя пальмы, якія ў касцёл прыносяць вернікі. У грэка-каталікоў свята называецца Вербнай нядзеляй.

З 1986 года ў адпаведнасці з воляй святога Яна Паўла ІІ, у Пальмовую нядзелю адзначаецца таксама Сусветны дзень моладзі.

Вялікдзень рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты будуць адзначаць 4 красавіка. Праваслаўны Вялікдзень сёлета прыпаў на 2 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя