Сёння ў каталікоў і пратэстантаў – Вялікая Пятніца



Так, у Касцёле ў гэты дзень цэлебруецца спецыяльнае набажэнства Вялікай пятніцы. Пра гэты дзень у жыцці вернікаў расказвае гарадзенскі ксёндз Павел Салабуда:

– Калі я гляджу на сённяшніх вернікаў, вельмі многа людзей гаворыць мне, што выбіраюць пакуту, посцяць. Заўсёды памятаюць аб тым, што Пан Езус хоча для нас шчасця, хоча дабра. Цяжка вельмі часта людзям патлумачыць, як гэта: Дабро і Шчасце ў Вялікім посце, альбо, як усміхацца ў Вялікім посце. Чамусьці ў людзей гэта асацыюецца з пакутай толькі і слёзамі. Вялікія падзеі, але гэтыя падзеі для Душы. І хочацца таксама, каб нашыя вернікі гэта як мага лепей зразумелі. 

Вялікая пятніца – дзень посту і жалобы. Некалі ў некаторых дамах на знак вялікай жалобы нават спынялі гадзіннікі, завешвалі люстэркі, а дзецям было забаронена гуляць і шумець.

Такім чынам, дзень праходзіў у спакоі і засяроджанасці. Вялікдзень каталікі і пратэстанты будуць святкаваць 5 красавіка, праваслаўныя – 12 красавіка.

Беларускае Радыё Рацыя