У Менску і Гародні адбыліся жаночыя маршы (абноўлена)
Як перадае НН, адбыліся затрыманні жанчынаў з парасонамі ў нацыянальных колерах і кветкамі. Удзельнікі маршу накіраваліся ад сквера Сімона Балівара да плошчы Перамогі. Скандуюць «Забастоўка!». З вокнаў МДЛУ ўдзельніцаў віталі бел-чырвона-белымі сцягамі.
Марш скончыўся а 16.00 па беларускім часе. Затым пачнецца так званы кветкавы дэмарш: жанчыны з букетамі будуць прагульвацца невялікім групамі па праспекце Незалежнасці.
**
У Гародні таксама прайшлі акцыі салідарнасці. Напрыклад, жанчыны выйшлі на шпацыр з чырвона-белымі парасонамі.
А вось калона са сцягамі ў Гародні:
***
Удзельніцы жаночага маршу дайшлі да Акадэміі навук. Машыны вітаюць іх гудкамі.
***
У Мінску днём у суботу праходзіць жаночы марш. Яго ўдзельніцы з плакатамі, сцягамі і чырвона-белымі парасонамі ідуць па праспекце Незалежнасці. Па словах чытачоў, у акцыі бяруць удзел каля двух сотняў чалавек. Следам за калонай едуць бусікі з сілавікамі.
***
Сёння ў Менску адбудзецца чарговы жаночы марш. Ён будзе называцца Маршам прафесій. Марш пачнецца ў сталічным скверы Сімона Балівара а 14-й гадзіне. Далей жанчыны адправяцца ў кірунку праспекта Незалежнасці.
Папярэднія жаночыя маршы, якія традыцыйна адбываюцца ў суботу, часта праходзілі пад акампанемент грубых затрыманняў і збіццяў жанчын з боку людзей у чорным без апазнавальных знакаў.
Жаночы марш у суботу папярэднічае агульным маршам у нядзелю, якія адбываюцца на вуліцах Менска ўжо трэці месяц.
Беларускае Радыё Рацыя