Сёння Вітольду Ашурку споўнілася б 53 гады



Вітольд Ашурак — актывіст з Бярозаўкі, супраць якога ў жніўні 2020-га распачалі крымінальную справу за паслявыбарчыя падзеі. Суддзя Максім Філатаў прысудзіў Ашурку 5 гадоў калоніі.

21 траўня 2021 года Вітольд памёр у шклоўскай калоніі пры нявысветленых абставінах.

Крымінальнай справы па факце яго смерці дагэтуль няма. Сябры і родныя Вітольда лічаць, што ён быў закатаваны.

У гонар Вітольда праваабарончы цэнтр “Вясна” абвясціў 21 траўня — Днём палітвязня ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя