Сонечнае зацьменне-2015 (абноўлена)
У Беларусі прайшла максімальная фаза сонечнага зацьмення. Яна доўжылася каля 2 мін 50 сек. Назірацца сонечнае зацьменне на тэрыторыі краіны будзе каля двух гадзін. Надвор’е ў Беларусі спрыяе назіранню за рэдкай астранамічным з’явай. У Менску максімальная фаза зацьмення пачалася ў 13:06.
* * *
Частковае сонечнае зацьменне можна будзе назіраць у Беларусі сёння, 20 сакавіка, з 11 гадзін 57 хвілін да 14 гадзін 15 хвілін, паведаміў дырэктар абсерваторыі Белдзяржуніверсітэта Альгерд Кузнечык.
Паводле яго слоў, максімальная фаза сонечнага зацьмення будзе дасягнута ў 13 гадзін 06 хвілін – сонечны дыск будзе закрыты месяцам прыкладна на 70%.
Як адзначыў Кузнечык, цяперашняе зацьменне характэрна тым, што яго можна назіраць апоўдні. «У поўдзень жа, назіраць лепш – сонца высока падымаецца, – адзначыў ён. – У 2008 годзе таксама было зацьменне, але раніцай, як раз на ўзыходзе Сонца. Гэта відовішча пышнае, вядома, але не ўсе ж устаюць рана» – сказаў дырэктар абсерваторыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота belta.by