Сёстры Міронцавы прызнаныя „схільнымі да захопу закладнікаў і нападу на адміністрацыю”



Палітзняволеных Анастасію і Вікторыю Міронцаву ў гомельскай калоніі паставілі на прафулік як „схільных да захопу закладнікаў і нападу на адміністрацыю”, паведамляюць праваабаронцы.

Палітзняволеных Анастасію і Вікторыю Міронцаву, якія адбываюць пакаранне ў гомельскай калоніі, паставілі на прафулік як „схільных да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў”. Раней сёстры стаялі толькі на прафілактычным уліку як «схільныя да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці». 

Нагадаем, сясцёр Міронцавых абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС, а Вікторыю таксама абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак. 1 красавіка Анастасію Міронцаву асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі, а Вікторыю — да 2,5 гадоў. 

Падтрымаць дзяўчат лістамі і паштоўкамі салідарнасці можна па адрасе: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Міронцавай Вікторыі Віктараўне,

Міронцавай Анастасіі Віктараўне.