Сёстры з Берасця распавядаюць пра багацце беларускай кухні
Алена ды Вольга Талатынік стварылі беларускамоўны кулінарны канал на youtube, дзе не толькі расказваюць, але і паказваюць, як прыгатаваць стравы з кулінарнага выдання 19 стагоддзя “Літоўская кухарка”.
“Каўбасы ў піве, смажаніна з качак ды клёцкі з сухарыкаў: Паказваюць наколькі разнастайнай і эўрапейска была беларуская традыцыйная кухня”, – кажа Алена Талатынік.
– На першы погляд беларуская кухня сялянская і малаадметная, але ў народа з такой багатай гісторыяй не можа быць бедная кухня. Калі пачынаеш капаць глыбей, разумееш, што беларуская кухня – разнастайная яна фармавалася не толькі пад уплывам сялянскай, але і магнацкай, і шляхецкай кухні.
Праект “Берасцейская кухарачка” мае намер у будучыні звяртацца і да іншых кулінарных кнігаў 18-19 стагоддзя, сярод іх рэцэпты запісаныя кухарам магнацкага роду Сапегаў.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя
