Табун коней уцёк з Польшчы ў Беларусь



Беларускія памежнікі дапамаглі вярнуць табун коней у Польшчу.

ed54fdacc709eff1aa0e6bd30e9dfff8

Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт, раніцай 21 снежня ў Белавежскай пушчы за 100 метраў ад мяжы берасцейскія памежнікі выявілі 23 кані.

gi-25623-126344-big

У ходзе разбору высветлілася, што „парушальнікі” прыйшлі з Польшчы. Месца іх пастаяннай „прапіскі” — польская фермерская гаспадарка, якая знаходзіцца паблізу ад мяжы.

Пасля выканання ўсіх фармальнасцяў памежнікі перадалі табун польскаму боку.

belapan.by

Фота gpk.gov.by