Тадэвуш Кандрусевіч: Мы ўсе хочам, каб заўтра Беларусі было мірным
Экуменічная служба прайшла ў Чырвоным касцёле акурат побач з вечаровым мітынгам ля сценаў Дому ўрада.
Кажа арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч:
– У нас ва ўсіх адзін і той жа пашпарт, мы належым да той самай краіны, і мы павінны станавіць адну сям’ю. У гэтай інтэнцыі будзем маліцца. І мы ўдзячныя Радзе біскупаў Еўропы, якая праявіла гэтую ініцыятыву, бо пэўна такога яшчэ не было, што менавіта з намі, з Беларуссю, сёння яднаюцца хрысціяне ўсёй Еўропы, а можа яшчэ і больш. Сёння так шмат сталася зла. І колькі часу трэба, каб гэтыя раны залячыць?
Малітва за Беларусь праходзіла з удзелам хрысціянаў розных канфесій і прадстаўнікоў юдаізма і іслама.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара