Тадэвуш Стружэцкі: Ёсць шырокія магчымасці развіцця культурнага турызму



Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва з’яўляюцца важным стымулам, таму што даюць магчымасць ажыццяўляць праекты з фінансавай дапамогай з Еўразвязу, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, Міністэрства адукацыі і гэтак далей.

Гэта ў эфіры нашага радыё адзначыў былы віцэ-міністр культуры, старшыня “Беларускага фонда культуры” Тадэвуш Стружэцкі. Акрамя таго, ёсць шырокія магчымасці развіцця турызму, у тым ліку культурнага:

– Зараз актывізацыя дзейнасці Аўгустоўскага канала па абодвух баках і Белавежская Пушча, куды павялічваецца плынь турыстаў. Але мы можам прапанаваць шмат аб’ектаў сумеснай культурнай спадчыны і прадстаўнікам Польшчы ў Беларусі, і прадстаўнікам Беларусі ў Польшчы.

Гэта, напрыклад, Нясвіжскі палацавы комплекс, Мірскі замак, Гальшаны. Таксама ёсць і асобы, якія аб’ядноўваюць нашы народы, такія, як Міхал Клеафас Агінскі, Адам Міцкевіч ды іншыя.

“У нас многа супольнай гісторыка-культурнай спадчыны, якую можна выкарыстоўваюць на карысць абедзьвюх краін”, – дадае Тадэвуш Стружэцкі.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя