„Тагачасныя дзеянні іначай як агрэсіяй назваць складана”



Наведваннем месцаў памяці, звязаных з гераічнай абаронай Гародні ад бальшавіцкай агрэсіі ў верасні 1939 году адзначыць непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў на Беларусі 76-ю гадавіну тых трагічных падзей. 20-га верасня запальванне знічоў і ўскладанне кветак на магілах загінулых будзе ажыццяўляцца як на тэрыторыі Гарадзенскага раёну, так і ў самой Гародні, дзе пахаваныя сотні ахвяраў бальшавісцкага тэрору. Як зазначае гісторык Юзэф Пажэцкі, тагачасныя дзеянні Савецкага Саюзу іначай як агрэсіяй назваць складана:

– Трэба ўнікліва чытаць гісторыю – дзеі, карэнні нашыя, фундаменты, на якіх мы стаім. Менавіта для мяне 17 верасня не было ніякае вызваленне, таму што: хто вызваляў? – задаем пытанне. У шэраг чырвонаармейцаў былі расейцы, былі салдаты, якія прыйшлі аднекуль з Азіі. Былі, праўдападобна, дырэктывы Сталіна, што беларусы з Усходняй Беларусі не бралі ўдзелу ў так званым вызваленні.

Дзякуючы намаганням Саюзу палякаў на Беларусі напачатку 90-х гадоў былі адшуканыя месцы расстрэлаў мірнага насельніцтва горада над Нёманам. Парэшткі ганарова перапахавалі на вайсковых могілках у Гародні, дзе пастаўлены крыж у памяць пра загінулых. Мемарыяльную дошку з помніка ахвярам савецкіх рэпрэсій знішчылі вандалы.

Беларускае Радыё Рацыя